Общие сведения

Дата создания музея – 1985-1986 уч.год

Количество экспонатов:

– основной фонд – 213;

– научно-вспомогательный фонд – 106;

 

Наиболее ценные экспонаты: останки скелета мамонта, орден « Великой Отечественной войны степени», рушники, национальная одежда, юбилейные медали, предметы быта.

Общая площадь музейного помещения   – 80 м

Основные направления работы: этнографическое и краеведческое.

Основные экспозиции музея:

— Этнографический уголок

— Великая Отечественная война

— Мамонты

Количество экскурсий:  35

Количество посетителей: 600

Цели и задачи музея:

  • создание условий для гражданского и патриотического воспитания учащихся посредством музейной деятельности, формирования социальной активности учащихся, интеллектуального развития путем их вовлечения в поисково-исследовательскую краеведческую деятельность;
  • помощь школьникам, проявляющим стремление к освоению профессионального мастерства в музейном деле.
  • знакомство с историей музейного дела и с музеями района и другого населенного пункта;
  • развитие способностей к поисково-исследовательской, творческой деятельности;
  • развитие самостоятельности и инициативы.

В музее три основных экспозиции:

1. Экспозиция «Великая Отечественная война»

2. Экспозиция «Этнографический уголок»

3. Экспозиция «Мамонты»

Музей «Этнографический» на базе государственного учреждения образования «Средняя школа №2 г.Жлобина» был открыт после ремонта в 2015 году.

Музей в чемодане

Добры дзень, шаноўныя госці! Мы рады вітаць вас у сценах нашага этнаграфічнага музея. Шчыра прызнаны такой магчымасці пазнаёміць вас з цудоўнымі набыткамі нашай школы.Наш музей складаецца з трох экспазіцый, якія прысвечаны: 1. Вялікай Айчыннай вайне 2. Этнаграфічнаму вугалку 3. Мамантам.

1 экскурсавод

Трэба ведаць – сэрца просіць,

Як дзядам, бацькам жылося…

Як сахой даўней аралі,

Як смыком зямлю бярлялі,

Як з сявалкі збожжа-зерне

Рассявалі чорнай жменяй…

Тэба ведаць, што зазналі,

Як на пана працавалі…

Трэба ведаць і пра тое,

Апраналі што? Якое?..

Чалавек не можа жыць па-за сферай духоўных каштоўнасцей. Як правіла, кожны з нас знаходзіцца ў акружэнні вартасцей таго асяроддзя, дзе пачалося яго жыццё.

2 экскурсавод

Для  традыцыйнай культуры беларускага народа ўласцівы свая этнічная спецыфіка, багацце духоўнага зместу. Таму так важна ведаць народнае жыццё, побыт і культуру  нашых   продкаў.

1 экскурсавод

Этнаграфічны музей  дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 г.Жлобіна”  – гэта цэнтр, які зберагае, вывучае і  экспануе калекцыю, што характарызуе матэрыяльную і духоўную культуру, побыт  і грамадскі лад беларускага народа.

2 экскурсавод

Экспазіцыя  «Этнаграфічны вугалок” расказвае пра побыт беларусаў, асаблівасці вядзення гаспадаркі, прадстаўляе прадметы розных рамёстваў.  Гэтыя экспанаты даюць уяўленне пра тое, як жылі, працавалі нашы прабабулі і прадзеды.

1 экскурсавод

Экспазіцыя змяшчае посуд,ганчарныя вырабы, саматканыя посцілкі, прылады працы, сялянскія рэчы, дзіцячая люлька, калаўрот, прасніца і шмат іншага. Шырока прадстаўлена калекцыя ручнікоў.

Зараз мы раскажам пра некаторыя з іх

2 экскурсавод

Адным са старажытных промыслаў беларусаў з’яўляецца народнае ткацтва. У ім знайшла сваё адлюстраванне векавая гісторыя беларускага народа, яго майстэрства, мастацкі густ.

Гэта пранік – прамавугольны драўляны брусок даўжынёй 25–30 см .На Беларусі актыўна бытуе з XI–XII стагоддзяў. Выкарыстоўвалі для адбівання льну. Таксама ім адбівалі бялізну пры мыцці, палотны – пры адбельванні.

Існавалі спецыяльныя прылады для разгладжвання тканых вырабаў – гэта качалка і валок. Тканіну спачатку накручвалі на качалку, даўжыня якой 40–60 см, дыяметр 5–6 см, затым раскачвалі пры дапамозе валка. Валок – прамы ці вогнуты драўляны брус з нарэзанымі ўпоперак зубцамі. Качалкі былі пашыраны на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

1 экскурсавод

А зараз пагаворым пра нацыянальнае ўбранне беларусаў.

Традыцыйная вопратка беларусаў падзяляецца на сезоннную, будзённую і святочную. Колер, які пераважаў у касцюме беларусаў – белы. Аснову складала  сарочка, рубаха. Упрыгожвалі іх арнаментам: у верхняй частцы рукава, на паліках, каўняры, грудзях – пераважна арнамент чырвонага колеру. У жанчын летні строй дапаўняўся спадніцай, фартухом, безрукаўкай. Спадніцы шыліся з ваўнянай ці паўваўнянай тканіны. Называліся такія спадніцы андаракі. Фартух рабілі з адной, дзвюх, зрэдку – трох полак, і даўжыня яго амаль супадала з даўжынёю спадніцы.

2 экскурсавод

Далей пойдзе гаворка  пра ручнікі. Яны з’яўляюцца  неад’емнай часткай жыцця беларусаў.

Ручнік цесна звязаны з жыццём чалавека з моманту яго нараджэння і да самай смерці. Акрамя таго, ён суправаджаў чалавека ў паўсядзённых дзеяннях з самай раніцы і да позняга вечара. Самым простым па вырабе лічыўся ручнік-«уціральнік», якім у паўсядзённым жыцці выціралі рукі і твар. Як правіла, ён не меў арнаментальнага ўпрыгожання.Самым высокім статусам надзяляўся ручнік-«набожнік», якім упрыгожвалі чырвоны кут хаты.

Акрамя ручнікоў, беларускія ткачыхі выраблялі мноства іншых прыгожых рэчаў, сярод якіх важнае месца займае абрус. Ён служыў знакам дабрабыту і багацця ў хаце. Абрусы вырабляліся з ільнянога палатна, складаліся з дзвюх полак, злучаных паміж сабой вязанымі карункамі, на канцах упрыгожваліся махрой. Амаль на кожнае свята на стол рассцілалі чысты абрус.

1 экскурсавод

Працягваем нашу гаворку пра самабытныя рамёствы нашых продкаў.

Ганчарная справа з’явілася ў Беларусі ў Х стагоддзі. Розныя віды ганчарнага посуду былі паўсямесна вядомы ў Беларусі. Гліняныя збаны, глякі, міскі, кубкі – неабходныя рэчы ў гаспадарцы, бо ў іх добра захоўваліся малако, смятана, тварог, масла. Глiняныя вырабы ў нашых продкаў былi на любы густ, для розных патрэб.

Глiняны посуд i сёння карыстаецца попытам. Радуе ён вока i на кухоннай палiцы, i на абедзенным стале.

2 экскурсавод

Вось і падышла да канца наша экскурсія. Мы паспрабавалі данесці да Вас, які сімвалічны сэнс тоіцца за звыклымі для нас рэчамі.

Хочацца адзначыць, што адметнай асаблівасцю рэчаў, прадстаўленых на выставе, з’яўляецца тое, што ўсе яны выраблены ўручную і выпраменьваюць энергетыку таго часу. Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкладу жыцця, канечне, не варта, але ведаць, як жылi нашы дзяды-прадзеды, трэба. Даследаванне побытавай культуры адкрывае невядомыя цікавыя бакі народнага светапогляду.

Часцей азірайцеся, сябры, назад, у мінулае, каб не пагасла свечка ў хаце з матчынай душою, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню.

Дзякуй за ўвагу! Да новых сустрэч!

Обновление этнографической экспозиции

Экскурсия для учащихся 6 а класса