Aдзіны ўрок памяці «Лёсы дзяцей вайны.»

У сярэдняй школе № 2 г. Жлобіна прайшоў адзіны ўрок памяці «Лёсы дзяцей вайны.» Класныя кіраўнікі гаварылі з навучэнцамі аб важнасці захавання гістарычнай памяці: «Мы павінны навучыцца памятаць і шанаваць сваю гісторыю.» Напрыканцы ўрока загучаў метраном як сімвал памяці пра тых, хто загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны, дзякуючы каму ўжо 80 гадоў у нашай краіне мір і спакой. Інфармацыя, атрыманая на ўроку, кранула дзяўчынак і хлопчыкаў да глыбіні душы. Такія ўрокі вучаць маладое пакаленне быць мужнымі, мэтанакіраванымі і адданымі сваёй Радзіме.